Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия за последние дни нанесла удары по нескольким иностранным гражданским судам с украинским зерном — вот с какой целью
  2. Как Velcom заплатил J: Морс за одно слово в песне. Большое интервью с солистом группы, которой исполняется 25 лет
  3. Экс-кандидатку в президенты Татьяну Короткевич посадили на 15 суток из-за фото в соцсетях — «Наша Ніва»
  4. Генштаб ВСУ: За минувшие сутки российские самолеты нанесли 18 авиаударов по собственной территории
  5. Как Путин наклонил Лукашенко, чтобы вручить ему главный российский орден. Мнение
  6. Лукашенко заверил жителей страны, которую считает «недружественной», в своем «дружественном отношении» к ним и пригласил в Беларусь
  7. Вымогал миллионы долларов по всей стране, но сам жил как аскет. Вспоминаем судьбу первого беларусского вора в законе
  8. В ЕС снова отложили введение новой системы въезда и выезда
  9. Лукашенко подписал новые законы: один урезает соцпакет для населения, второй регулирует выплаты военным пенсионерам
  10. В Минприроды назвали самый зеленый город Беларуси — это даже близко не Минск
  11. Начальник режимного отдела СИЗО-1 (бывшая Володарка) «трагически погиб». Ему было 43 года
  12. Более полувека назад в Андах разбился самолет. Часть людей выжила, но вскоре им пришлось столкнуться с ужасающим выбором — вот каким
Читать по-русски


Увесь дзень 23 студзеня сілавікі праводзілі рэйды па сем’ях экс-палітвязняў і родных тых, хто сядзіць за палітыку. Сузаснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова выказаліся пра тое, з чым могуць быць звязаныя масавыя ператрусы і затрыманні і чаму яны праходзяць менавіта цяпер.

Фото из архива zerkalo.news
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва zerkalo.news

«Сённяшняя атака праводзіцца для выяўлення тых, хто атрымліваў дапамогу ад BYSOL і іншых структур»

Сузаснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак мяркуе, што кібератакі, якія ў панядзелак закранулі іх сайт і аплатную сістэму, а таксама масавыя скаргі на іх сацсеткі, сацсеткі праекта «Палітвязынка», Святланы Ціханоўскай і рэйды ў аўторак — гэта «добра арганізаваная атака з боку сілавікоў».

— Сёння сілавікі запусцілі інфармацыю пра тое, што яны нібыта атрымалі доступ да нашых базаў, спрабуючы такім чынам сарваць давер да сэрвісу, — кажа Андрэй Стрыжак. — Але, адразу мушу сказаць, ні да якіх нашых базаў ніякіх доступаў у іх няма. Табліца, якую яны паказалі, злепленая на каленцы і не мае нічога агульнага з тымі, якімі карыстаемся мы.

На думку суразмоўцы, абставіны двух апошніх дзён складваюцца ў «адну карціну» і сведчаць пра тое, што ўлада разумее: яна не ў стане спыніць салідарнасць. Людзі як данацілі, так і данацяць, адзначае Стрыжак. А таксама ўспамінае «Марафон салідарнасці», калі за два дні беларусы сабралі больш за 570 тысяч еўра.

— Тады яны (сілавікі. — Заўв. рэд.) зайшлі з іншага боку і цяпер спрабуюць «вырубіць» атрымальнікаў дапамогі, якія знаходзяцца ўнутры краіны. Імкнуцца паказаць, што гэта небяспечна для іх, прымусіць людзей адмовіцца прымаць падтрымку, — дзеліцца меркаваннем Андрэй Стрыжак. — Сённяшняя атака праводзіцца для выяўлення тых, хто атрымліваў дапамогу ад BYSOL і іншых структур. Сілавікі шукаюць перапіскі і любыя дакументальныя пацверджанні гэтаму.

Паводле суразмоўцы, у некаторых з тых, да каго сёння прыйшлі, канфіскоўвалі тэхніку.

— Думаю, гэта чарговая масавая гісторыя ў выбарны год. Сілавікі зноў спрабуюць стварыць нейкую рэальнасць: прыдумляюць змовы, нейкія сеткі і іншае, каб прадэманстраваць, што яны добра працуюць, і паказаць сваю эфектыўнасць. Такое маё тлумачэнне, чаму гэта адбываецца менавіта цяпер і так масава, — працягвае Стрыжак. — Я, у прынцыпе, у сваіх прагнозах і раней казаў, што 2024-ы — гэта будзе год, калі мы ўбачым масавыя [крымінальныя] справы і атакі, бо сілавікі не могуць не паказаць сваю працу ў выбарны год.

«Цынічна пераследаваць за атрыманне дапамогі тых, хто і так беззаконна асуджаны»

— Мы яшчэ дакладна не ведаем, ці сапраўды затрыманні звязаныя з тым, што палітзняволеным і іх сваякам аказвалася дапамога ад праваабарончых арганізацый і салідарных беларусаў і беларусак. Але калі гэта праўда, не магу гэта назваць іначай, як цынізмам, — заявіла Вольга Гарбунова. — Бо цынічна пераследаваць за атрыманне дапамогі тых, хто і так беззаконна асуджаны. Гэта як «біць ляжачага нагой», што, на жаль, звычайная практыка прадстаўнікоў «праваахоўных органаў» пры гэтым рэжыме.

— Мы назіраем чарговую хвалю ператрусаў і масавых затрыманняў у Беларусі. Бандыты рэжыму нападаюць на былых палітычных зняволеных і сем'і тых, хто цяпер знаходзіцца пад вартай, — напісала ў сацсетцы Х Святлана Ціханоўская. — Прынамсі 24 чалавекі былі затрыманыя. Сёння ніхто ў нашай краіне не можа адчуваць сябе ў бяспецы.

— Салідарнасць крыецца не пад шыльдамі BYSOL ці INeedHelpBY. Хоць нехта вельмі крыўдлівы і помслівы не стамляецца наносіць свежыя раны кожны дзень, палітзняволеным дапамагае велізарная колькасць людзей у Беларусі і па-за яе межамі, — адзначае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльных пытаннях. — Салідарнасць выратавала многія народы Еўропы: Польшча ў 1980-х — самы блізкі да нас прыклад. Мы, беларусы і беларускі, таксама абавязкова пераадолеем гэтую варожую навалу сілай салідарнасці.

Вольга Гарбунова заклікала беларусаў не пераставаць дапамагаць адно аднаму, але быць пры гэтым асцярожнымі і прытрымлівацца правіл лічбавай бяспекі.

Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», падчас сённяшняга масавага рэйду сілавікоў пад рэпрэсіі трапілі як мінімум 84 чалавекі. Частку з іх затрымалі, некаторых пасля ператрусаў адпусцілі. Вядома, што ў людзей бралі падпіскі пра неразгалошванне, адзначаюць праваабаронцы.