Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия за последние дни нанесла удары по нескольким иностранным гражданским судам с украинским зерном — вот с какой целью
  2. Как Velcom заплатил J: Морс за одно слово в песне. Большое интервью с солистом группы, которой исполняется 25 лет
  3. Экс-кандидатку в президенты Татьяну Короткевич посадили на 15 суток из-за фото в соцсетях — «Наша Ніва»
  4. Генштаб ВСУ: За минувшие сутки российские самолеты нанесли 18 авиаударов по собственной территории
  5. Как Путин наклонил Лукашенко, чтобы вручить ему главный российский орден. Мнение
  6. Лукашенко заверил жителей страны, которую считает «недружественной», в своем «дружественном отношении» к ним и пригласил в Беларусь
  7. Вымогал миллионы долларов по всей стране, но сам жил как аскет. Вспоминаем судьбу первого беларусского вора в законе
  8. В ЕС снова отложили введение новой системы въезда и выезда
  9. Лукашенко подписал новые законы: один урезает соцпакет для населения, второй регулирует выплаты военным пенсионерам
  10. В Минприроды назвали самый зеленый город Беларуси — это даже близко не Минск
  11. Начальник режимного отдела СИЗО-1 (бывшая Володарка) «трагически погиб». Ему было 43 года
  12. Более полувека назад в Андах разбился самолет. Часть людей выжила, но вскоре им пришлось столкнуться с ужасающим выбором — вот каким
Читать по-русски


У аўторак, 23 студзеня, з самай раніцы па ўсёй краіне сілавікі прыходзяць да некаторых экс-палітвязняў, што засталіся ў Беларусі, а таксама да родных тых, хто асуджаны за палітыку. Паводле звестак праваабаронцаў, да 18.00 сілавікі прыйшлі мінімум да 60 беларусаў. Затрыманая жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Фото из архива zerkalo.io
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва «Люстэрка»

Тэлеграм-канал праваабарончага цэнтра «Вясна» паведамляе, што ператрусы праходзяць па ўсёй краіне. Кагосьці з тых, да каго прыйшлі сілавікі, затрымалі, у кагосьці правялі ператрус і адпусцілі. Паводле звестак праваабаронцаў, увечары 23 студзеня ператрусы ўсё яшчэ працягваюцца.

Праект dissident.by паведамляе пра затрыманне жонкі палітвязня Мікалая Статкевіча Марыны Адамовіч. Як нам стала вядома, сілавікі адвезлі яе ў Заводскі РУУС. Адтуль жанчына дадому не вярнулася.

Таксама з ператрусам супрацоўнікі КДБ прыйшлі і да мамы стваральніцы Dissidentby Марыны Касінеравай. Ператрус доўжыўся з 8.00 да 18.00. З якой крымінальнай справай звязаны прыход сілавікоў, невядома.

Да гэтага праваабаронцы паведамлялі пра затрыманне 76-гадовага вядомага віцебскага актывіста Барыса Хамайды. Прычына таксама не вядомая.

Нагадаем, першым пра ператрусы заявіў сузаснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак. Паводле яго інфармацыі, да экс-палітвязняў і родных палітвязняў з раніцы 23 студзеня пачалі прыходзіць супрацоўнікі КДБ.

Адна з крыніц «Люстэрка» расказала, што сярод тых, да каго сёння прыйшлі няпрошаныя госці, былі людзі, якія ўдзельнічалі ў адным з закрытых чатаў, дзе родныя палітвязняў і экс-палітвязні абмяркоўвалі бытавыя пытанні. Паводле крыніцы, асабліва цікавіліся тымі, хто ў чаце пісаў пра дапамогу BYSOL.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы за «фінансаванне» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фарміраваннях».

Імаверна, сённяшні рэйд звязаны з сітуацыяй вакол праекта INeedHelpBY, які дапамагаў прадуктамі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. 16 студзеня КДБ прызнаў ініцыятыву экстрэмісцкім фарміраваннем.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, некаторым з затрыманых самі сілавікі казалі, што прыйшлі да іх праз дапамогу ад INeedHelpBY. Пра гэта ж «Люстэрку» заявіла крыніца. Паводле яе звестак, адна з сем’яў, да якой прыходзілі сілавікі, шмат месяцаў таму атрымлівала прадукты з дапамогай гэтай ініцыятывы.

Чытайце таксама