Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Большое чудо на футбольном Евро: Грузия пробилась в плей-офф. Победили португальцев с Роналду в составе
  2. «Гэта сігнал Крамлю». Даведаліся, што думаюць экс-дыпламаты пра новага кіраўніка МЗС, якога раптоўна прызначыў Лукашэнка
  3. ISW: Лавров подтвердил, что Россия не заинтересована в настоящих мирных переговорах, ей нужна территориальная капитуляция Украины
  4. Медленное наступление армии РФ на Торецк соответствует «теории победы» Путина — в ISW рассказали, что за она и как ей противостоять
  5. «Гэта еўрапейская нацыя». Зяленскі паведаміў лідарам ЕС, што Беларусь мусіць стаць сябрам Еўрасаюза
  6. «Не прайшоў паліграф». Экс-дыпламаты пракаментавалі «Люстэрку» сітуацыю са смерцю экс-амбасадара Беларусі ў Германіі
  7. Байдэн пра далейшыя планы Пуціна: «Калі ён возьме Украіну, што будзе з Беларуссю?»
  8. Прэс-сакратарка Лукашэнкі назвала прычыны пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе і расказала, што тады рабіў палітык
  9. Новым кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Крутой
  10. Занималась вербовкой в эскорт Лукашенко и отменяла льготы. Кто такая Наталья Петкевич, которую Лукашенко вернул во власть
  11. Лукашэнка зняў Алейніка з пасады кіраўніка МЗС. Новым міністрам замежных справаў стаў нечаканы кандыдат
Читать по-русски


Раніцай 23 студзеня сузаснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак паведаміў пра масавыя рэйды КДБ у розных гарадах Беларусі. Рэдакцыі «Люстэрка» вядома мінімум пра два такія выпадкі. Расказваем падрабязнасці.

Фото из архива zerkalo.io
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва «Люстэрка»

Паводле інфармацыі адной з нашых крыніц, сёння раніцай сілавікі прыйшлі да яго знаёмай. Жанчына — жонка палітвязня. Яе тэлефон недаступны. Суразмоўца не ведае, прадстаўнікамі якога ведамства з’яўляюцца няпрошаныя госці. Паводле яго звестак, «візіт» звязаны з тым, што жанчына была ў закрытым чаце, дзе маюць зносіны блізкія палітвязняў і былыя палітвязні (мы не агучваем назвы чата з меркаванняў бяспекі).

— Там яны абмяркоўваюць бытавыя пытанні, што ў перадачу пакласці, якую вопратку можна, — каротка кажа суразмоўца. — Мне сказалі, што прыйшлі да многіх з гэтага чата. Асабліва цікавіліся тымі, хто, мабыць, у чаце пісаў пра дапамогу BYSOL.

Пра падобную сітуацыю рэдакцыі паведамілі і родныя яшчэ аднаго з палітвязняў. Да бацькоў мужчыны сёння раніцай таксама прыйшлі сілавікі. Цікавіліся «дапамогай з-за мяжы». Што менавіта гэта за дапамога, суразмоўца не ведае. Ці былі гэтыя людзі ў тым жа чаце, што і знаёмая нашай крыніцы, невядома.

Паводле інфармацыі Андрэя Стрыжака, сярод затрыманых — былыя палітвязні і іх сваякі. У Dissidеnt. bу выданню «Медыязона» расказалі, што ім вядома «каля пяці» такіх выпадкаў. Праваабаронцы паведамляюць, што ў пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы за «фінансаванне» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фарміраваннях».

У сувязі з тым, што адбываецца, Андрэй Стрыжак звярнуўся да родных палітвязняў і экс-палітвязняў:

— Паклапаціцеся пра сваю бяспеку — выдаліце перапіску з сэрвісамі BYSOL.

Паводле звестак праваабаронцаў на 14.55, затрыманыя як мінімум 24 чалавекі. Гэта экс-палітвязні і родныя палітвязняў.

Акрамя таго, сёння ўдзень у тэлеграм-канале «Вясны» з’явілася інфармацыя, што 16 студзеня праект INeedHelpBY прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Гэтае рашэнне прынятае КДБ.

— Ініцыятыва INeedHelpBY дапамагае прадуктамі тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій і знаходзіцца ў цяжкай фінансавай сітуацыі, — паведамляюць праваабаронцы.

Ці звязаныя сённяшнія затрыманні з гэтай ініцыятывай, праваабаронцы дакладна сказаць не могуць. Поўнай інфармацыі пра ператрусы ў іх пакуль няма.

Паводле інфармацыі «Люстэрка», адна з сем’яў, да якой сёння прыйшлі сілавікі, шмат месяцаў таму атрымлівала прадукты з дапамогай гэтай арганізацыі.

Чытайце таксама