Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Надели беленькие манжетики». Кто одевает беларусских чиновников и в чем нельзя идти на прием к Лукашенко — поговорили с экс-министром
  2. ISW: Россияне, вероятно, захватили два села в Донецкой области
  3. Беларусов вербуют на войну под видом поиска сотрудников «на вахту». Журналист «Зеркала» попытался устроиться — и вот что вышло
  4. «Ішла на працу і думала: здохну сёння ці не». Вялікі рэпартаж «Люстэрка» з прыфрантавога Харкава
  5. Чвэрць мільёна пад дыван. Улады пахваліліся раскрыццём буйнога крадзяжу ў Драгічыне, але змаўчалі, што гаворка пра сілавую структуру
  6. Власти подтвердили: крупного ритейлера не удастся вытащить из «реанимации». Какая ситуация с другими проблемными торговыми сетями
  7. В эфире госканала предложили обменять приговоренного к расстрелу Кригера. И вот на что
  8. Латушка і Сікорскі абмеркавалі забарону на ўезд для аўто на беларускіх нумарах. Вось як плануе дзейнічаць Польшча
  9. Беларусь готовится принять «бомбовый» циклон. Оранжевый уровень опасности объявили сразу на три дня
  10. В Беларуси приняли документ, касающийся мобилизации. В нем говорится об услугах
  11. Лукашенко и Путин побывали на Валааме. Вот как показала Лукашенко его пресс-служба и фотографы Кремля
  12. Што адбываецца з грамадствамі, якія надоўга трапляюць у ізаляцыю? Тлумачым, чым новая жалезная заслона пагражае Беларусі і яе суседзям
  13. У 2025 годзе з'явіцца чарговае пенсійнае змяненне. Яно яшчэ больш ускладніць жыццё некаторых беларусаў
Читать по-русски


«Люстэрка» ўжо пісала пра людзей, якія ахоўвалі Аляксандра Лукашэнку падчас пратэстаў 2020 года, і пра тых, хто ахоўвае яго дагэтуль. Гэтым разам мы вырашылі зазірнуць яшчэ далей у мінулае і даведацца, як склалася кар’ера целаахоўнікаў, што працавалі з палітыкам падчас яго першага прэзідэнцкага тэрміну. З дапамогай BELPOL мы высветлілі асобы трох з іх.

Игорь Цыганков (второй справа на переднем плане) во время поездки Александра Лукашенко во Вьетнам. 1997 год. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка ў атачэнні аховы ў В’етнаме. 1997 год. Фота: president.gov.by

Сустрэчы з Мілошавічам і бяспека «Альфа-Банка»

У другой палове 1990-х гадоў на фотаздымках прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі часцей за ўсё можна ўбачыць трох ахоўнікаў.

Найстарэйшы з іх — Анатоль Чакаеў. На фотаздымках у ахове Лукашэнкі ён упершыню з’явіўся ў 1997 годзе. Тады целаахоўніку ўжо было 44 гады. Так, Чакаеў суправаджаў палітыка, калі той удзельнічаў у рэспубліканскім суботніку і першым з’ездзе настаўнікаў Беларусі.

У 1998 годзе яго можна знайсці на здымках сустрэчы Лукашэнкі з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II і наведвання базы ВПС у Брэскай вобласці.

Анатолий Чекаев (крайний справа) сопровождает Александра Лукашенко на республиканском субботнике в Минске, 19 апреля 1997 года. Фото: president.gov.by
Анатоль Чакаеў (крайні справа) суправаджае Аляксандра Лукашэнку на рэспубліканскім суботніку ў Мінску, 19 красавіка 1997 года. Фота: president.gov.by
Анатолий Чекаев (слева за спиной Александра Лукашенко) сопровождает политика на первом съезде учителей Беларуси, 4 октября 1997 года. Фото: president.gov.by
Анатоль Чакаеў (злева за спінай Аляксандра Лукашэнкі) суправаджае палітыка на першым з’ездзе настаўнікаў Беларусі, 4 кастрычніка 1997 года. Фота: president.gov.by
Анатолий Чекаев (крайний слева) сопровождает Александра Лукашенко во время визита на базу ВВС в Брестской области, 25 сентября 1998 года. Фото: president.gov.by
Анатоль Чакаеў (крайні злева) суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас візіту на базу ВПС у Брэсцкай вобласці, 25 верасня 1998 года. Фота: president.gov.by

Ахоўваў Чакаеў першага прэзідэнта Беларусі і ў замежных паездках у тым жа 1998 годзе. Разам з Лукашэнкам ён лётаў у Сірыю і Югаславію, дзе той сустракаўся са Слабаданам Мілошавічам.

Анатолий Чекаев (второй справа от Александра Лукашенко) сопровождает политика в Сирии, 11 марта 1998 года. Фото: president.gov.by
Анатоль Чакаеў (другі справа ад Аляксандра Лукашэнкі) суправаджае палітыка ў Сірыі, 11 сакавіка 1998 года. Фота: president.gov.by

Паводле інфармацыі BELPOL, Чакаеў працаваў у ахове Лукашэнкі да 2004 года. Пасля сыходу ён узначаліў службу бяспекі «Межторгбанка». У 2008 годзе банк купіў расійскі кансорцыум «Альфа-Груп». Так «Межторгбанк» стаў «Альфа-Банкам». Чакаеў працягнуў там працаваць начальнікам службы бяспекі.

Бывший сотрудник Службы безопасности Лукашенко Анатолий Чекаев. 2019 год. Фото: BELPOL
Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі Анатоль Чакаеў. 2019 год. Фота: BELPOL

Мяркуючы са звестак з базаў сілавікоў на сайце blackmap.org, экс-целаахоўнік Лукашэнкі працаваў у банку прынамсі да 2013 года.

Цяпер Чакаеву 70 гадоў (ён нарадзіўся ў 1953-м і амаль на год старэйшы за Лукашэнку) — магчыма, былы целаахоўнік ужо выйшаў на пенсію.

На фотаздымках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Югаславію ў канцы студзеня 1998 года (праз месяц успыхне канфлікт у Косаве) акрамя Чакаева сустракаем і іншага ахоўніка — Ігара Цыганкова. Тады яму было 29 гадоў. Разам з Чакаевым ён ахоўваў Лукашэнку і падчас ужо згаданага наведвання Сірыі, і на сустрэчы ў Мінску з маскоўскім патрыярхам.

 

Игорь Цыганков (крайний справа) и Анатолий Чекаев (слева от Александра Лукашенко) сопровождают политика в Югославии, 28−30 января 1998 года. Фото: president.gov.by
Ігар Цыганкоў (крайні справа) і Анатоль Чакаеў (злева ад Аляксандра Лукашэнкі) суправаджаюць палітыка ў Югаславіі, 28−30 студзеня 1998 года. Фота: president.gov.by
Игорь Цыганков (второй слева) и Анатолий Чекаев (справа от патриарха) сопровождают Александра Лукашенко во время визита Алексия ІІ в Минск, 24 сентября 1998 года. Фото: president.gov.by
Ігар Цыганкоў (другі злева) і Анатоль Чакаеў (справа ад патрыярха) суправаджаюць Аляксандра Лукашэнку падчас візіту Алексія ІІ у Мінск, 24 верасня 1998 года. Фота: president.gov.by
Анатолий Чекаев (третий слева) и Игорь Цыганков (третий справа) сопровождают Александра Лукашенко во время визита в Сирию, 11 марта 1998 года. Фото: president.gov.by
Анатоль Чакаеў (трэці злева) і Ігар Цыганкоў (трэці справа) суправаджаюць Аляксандра Лукашэнку падчас візіту ў Сірыю, 11 сакавіка 1998 года. Фота: president.gov.by

Невядома, калі Цыганкоў звольніўся з аховы палітыка. Але, паводле звестак BELPOL, пасля службы ён паўтарыў шлях Чакаева і пайшоў працаваць у беларускія філіялы расійскіх банкаў: спачатку ў «Альфа-Банк», а потым у ВТБ.

Бывший сотрудник Службы безопасности Лукашенко Игорь Цыганков. 2002 год. Фото: BELPOL
Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі Ігар Цыганкоў. 2002 год. Фота: BELPOL
Бывший сотрудник Службы безопасности Лукашенко Игорь Цыганков. 2013 год. Фото: BELPOL
Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі Ігар Цыганкоў. 2013 год. Фота: BELPOL
Бывший сотрудник Службы безопасности Лукашенко Игорь Цыганков. 2019 год. Фото: BELPOL
Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі Ігар Цыганкоў. 2019 год. Фота: BELPOL

На пасадзе начальніка службы бяспекі беларускага ВТБ Цыганкоў часам з’яўляўся ў прэсе. Напрыклад, у 2011 годзе ён расказваў пра меры абароны ў банку супраць валютных махінацый.

У 2020 годзе Цыганкоў працягваў працаваць у ВТБ. Яго імя можна знайсці сярод спікераў Міжнароднага форуму службаў бяспекі Беларусі і Расіі таго года.

Выхадзец з КДБ і першыя «Дажынкі»

З 1996 года на фота ў ахове Лукашэнкі з’яўляецца Аляксандр Лушнікаў. На той момант 38-гадовы бодзігард суправаджаў палітыка на першых «Дажынках» у Століне і свяце горада ў Мінску. Разам з Цыганковым працаваў падчас паездкі Лукашэнкі ў Брэсцкую вобласць у 1997 годзе.

У пачатку нулявых Лушнікаў па-ранейшаму працаваў у Службе бяспекі: у 2000 годзе ён ездзіў з палітыкам на «Граніт» у Мікашэвічы, а яшчэ праз год — у НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.

 

Александр Лушников (сидит слева за спиной Александра Лукашенко) сопровождают политика во время поездки в Столин на «Дожинки», 8 сентября 1996 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лушнікаў (сядзіць злева за спінай Аляксандра Лукашэнкі) суправаджае палітыка падчас паездкі ў Столін на «Дажынкі», 8 верасня 1996 года. Фота: president.gov.by
Александр Лушников (слева от Александра Лукашенко) сопровождает политика на празднике города в Минске, 6 июля 1996 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лушнікаў (злева ад Аляксандра Лукашэнкі) суправаджае палітыка на свяце горада ў Мінску, 6 ліпеня 1996 года. Фота: president.gov.by
Игорь Цыганков (крайний слева) и Александр Лушников (крайний справа) сопровождают Александра Лукашенко во время рабочей поездки по Брестской области, 9 апреля 1997 года. Фото: president.gov.by
Ігар Цыганкоў (крайні злева) і Аляксандр Лушнікаў (крайні справа) суправаджаюць Аляксандра Лукашэнку падчас рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці, 9 красавіка 1997 года. Фота: president.gov.by
Александр Лушников (слева) сопровождает Александра Лукашенко во время визита на «Гранит», 16 марта 2000 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лушнікаў (злева) суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас візіту на «Граніт», 16 сакавіка 2000 года. Фота: president.gov.by
Александр Лушников (крайний справа) сопровождает Александра Лукашенко во время визита в НИИ онкологии и медицинской радиологии в Минском районе, 10 мая 2001 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лушнікаў (крайні справа) суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас візіту ў НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Мінскім раёне, 10 траўня 2001 года. Фота: president.gov.by

Мяркуючы з базаў BELPOL, Лушнікаў — выхадзец са структур КДБ. Калі менавіта ён сышоў з аховы Лукашэнкі, невядома. Але пасля службы, як і двое яго калег, уладкаваўся ў банкаўскую сферу. Нейкі час ён нават узначальваў службу бяспекі «Беларусбанка».

Бывший сотрудник Службы безопасности Лукашенко Александр Лушников. Фото: BELPOL
Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі Аляксандр Лушнікаў. 2018 год. Фота: BELPOL

Акрамя таго, вядомыя назвы трох будаўнічых кампаній, у якіх былы целаахоўнік паспеў папрацаваць: «3с Дэвелапмент», «Прайм Канстракшн» і «Ньювэй капітал». Усе яны некалькі гадоў таму былі ліквідаваныя. Таксама, паводле звестак з АДР, у 2014 годзе Аляксандр Лушнікаў рэгістраваў ІП з відам дзейнасці «кансультаванне па пытаннях камерцыйнай дзейнасці і кіравання». Яно таксама было ліквідаванае ў 2017 годзе. Чым цяпер займаецца 65-гадовы былы ахоўнік, невядома.

Што вядома пра Службу бяспекі

Гэта адна з самых сакрэтных і непублічных сілавых структур у краіне. Аляксандр Лукашэнка стварыў яе ў 1994 годзе на базе спецпадраздзялення КДБ «Альфа» і Галоўнага ўпраўлення дзяржаховы МУС. Акрамя бяспекі самога Лукашэнкі ведамства займаецца аховай кіраўнікоў замежных дзяржаваў і ўрадаў падчас іх візітаў у Беларусь. З 2017 года Службу бяспекі ўзначальвае Дзмітрый Шахраеў.

Інфармацыі, колькі чалавек працуе ў Службе бяспекі, няма. У 2022 годзе «Кіберпартызаны» ўзламалі дзяржаўныя базы дадзеных і выклалі ў сеціва інфармацыю пра 1083 ахоўнікаў Лукашэнкі. Цяпер на сайце blackmap.org (праект «Кіберпартызан» і палка Каліноўскага) можна знайсці звесткі пра 1147 супрацоўнікаў Службы бяспекі. Частка з іх ужо выйшла на пенсію ці памяняла месца працы.

Пры гэтым за апошнія некалькі гадоў выдаткі на ахову Лукашэнкі толькі раслі. Так, калі ў 2021 годзе на Службу бяспекі ў рэспубліканскім бюджэце заклалі 29,7 мільёна рублёў, то ў 2022-м гэтая сума вырасла да 33,6 мільёна, а на 2023-і яе павялічылі да рэкордных 50,7 мільёна рублёў.

Часцяком менавіта начальнікаў Службы бяспекі Лукашэнка потым прызначае на ключавыя пасады ў краіне — міністрамі, памочнікамі, кіраўнікамі яго адміністрацыі і гэтак далей.

Чытайце таксама